Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Шчучынскім сельскагаспадарчым ліцэі прайшла сустрэча моладзі з удзельнікамі афганскай вайны

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Шчучынскім сельскагаспадарчым ліцэі прайшла сустрэча моладзі з воінамі, якія выконвалі службовыя абавязкі ў Афганістане.
Сярод непасрэдных удзельнікаў афганскай вайны нямала ўраджэнцаў і жыхароў Шчучыншчыны. Яны жывуць побач з намі, прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных раённых мерапрыемствах і патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, працуюць на карысць нашага рэгіёна.
 Напярэдадні юбілейнай даты – 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана – старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане А.П. Місюк, старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў В.П. Ляшчанка і ветэран афганскай вайны У.М. Гардзейчык падзяліліся з ліцэістамі ўспамінамі аб баявых таварышах, мужчынскім сяброўстве і мужнасці, абмяркоўвалі прафесіі і крэда сапраўдных мужчын. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы. Юнакі задавалі пытанні, расказвалі пра сябе і блізкіх, якія прайшлі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны.
Завяршылася мерапрыемства на мажорнай ноце: ваенны камісар Шчучынскага ваеннага камісарыяту Аляксандр Генадзьевіч Гайдук уручыў юбілейны медаль “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” Уладзіміру Мікалаевічу Гардзейчыку. 


Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!