Хто рана пачынае, той шмат засявае. Ход пасяўной на Шчучыншчыне

З першымі праменьчыкамі сонца механізатар ААТ “Шчучынаграпрадукт” Генрых Мар’янавіч Карніла выходзіць у поле, дзе на энерганасычаным трактары “Беларус-3022” са спецыяльным прычапным агрэгатам сее яравую пшаніцу.

  -- У дзень засяваю прыкладна 40 гектараў, -- гаворыць вопытны механізатар Г.М. Карніла. – Пакідаю кабіну свойго “жалезнага каня” толькі калі сонца хаваецца за гарызонт. Падчас кароткіх перапынкаў сілкуюся прама ў полі: работнікаў, занятых на сяўбе, гаспадарка забяспечвае двухразовым гарачым харчаваннем.

  Як толькі бункер сеялкі пусцее, яго да краёў па новай запаўняе пратраўленым насеннем спецыяльны “запраўшчык”, які дзяжурыць у полі.

-- Сёлета нам прадстаіць засеяць яравымі зерневымі і зернебабовымі культурамі 2150 гектараў, -- зазначае галоўны аграном ААТ “Шчучынаграпрадукт” Валяр’ян Янавіч Фядзюк. – Для гэтага задзейнічаем тры пасяўныя агрэгаты і дзве сеялкі, што дазволіць засяваць па 190 гектараў у суткі. Пры такіх тэмпах, калі надвор’е не ўнясе свае карэктывы, закончым пасяўную кампанію за 12-13 дзён.

Аляксандр КАСПЯРЧУК. Фота аўтара.

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!