Эканамічная бяспека ў прыярытэце. На базе ААТ “АграГЖС” прайшоў адзіны дзень інфармавання

 

16 лістапада на Шчучыншчыне прайшоў адзіны дзень інфармавання. Кіраўнік абласной інфармацыйнай групы, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта разам з раённай інфармацыйнай групай на чале са старшынёй Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганнай Хвядзюк сустрэліся з прадстаўнікамі працоўных калектываў Астрынскага сельсавета. Мерапрыемства прайшло на базе ААТ “АграГЖС”.

 

У пачатку перад прысутнымі выступіла Ганна Станіславаўна. Яна расказала аб тэматыцы мерапрыемства і павіншавала жыхароў сельскай мясцовасці са святам:

 

– Наша сустрэча праводзіцца напярэдадні важнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Я ад усёй душы віншую працоўны калектыў “АграГЖС”. Усе мы родам з вёскі, і таму я ўпэўнена, што кожны з прысутных таксама мае дачыненне да гэтага свята. Таму хачу пажадаць вам поспехаў у працы, спрыяльнага надвор’я, надзейнай каманды і, канечне ж, моцнага здароўя, міру і дабрыні.

 

Асноўным пытаннем, якое разглядалася падчас адзінага дня інфармавання, стала эканамічная бяспека нашай краіны. Па гэтай тэме перад прысутнымі выступіла начальнік упраўлення эканомікі Шчучынскага райвыканкама Святлана Калашнікава. У сваёй прамове яна адзначыла, што фундаментам дзяржаўнай палітыкі Беларусі з’яўляецца сацыяльна арыентаваная эканоміка, якая, нягледзячы на санкцыйны ціск, дэманструе рост.

 

 

– У нашай краіне драйверамі росту ВУП з’яўляюцца прамысловасць, будаўніцтва і гандаль. Па тэмпах росту прамысловай вытворчасці Беларусь захоўвае за сабой пазіцыі лідара сярод краін ЕАЭС. Разам з тым назіраецца рост заробкаў насельніцтва, які забяспечваецца адначасова са скарачэннем дыферэнцыяцыі рэгіёнаў па ўзроўню заработнай платы. За дзевяць месяцаў бягучага года рэальная заработная плата ў Шчучынскім раёне вырасла на 113,2% у параўнанні з мінулым годам, – адзначыла Святлана Тадэвушаўна.

 

 

Асноўную тэму працягнула Алена Пасюта і зрабіла акцэнт на адказнасці кожнага грамадзяніна за дабрабыт сваёй краіны.

 

 

– Тэма эканамічнай бяспекі нашай краіны паступова выходзіць на першае месца па важнасці, – заўважыла Алена Васільеўна. – Прэзідэнт нашай дзяржавы, выступаючы на розных нарадах і сустрэчах, адзначае, што эканамічная бяспека краіны залежыць менавіта ад нас з вамі. Эканоміка не даецца проста так, для яе развіцця неабходны ўмелае кіраванне, сучасныя тэхналогіі і якасць працы. Таму з нашай з вамі сумленнай, якаснай працы і складваецца эканамічная бяспека і дабрабыт Беларусі.

 

 

Таксама Алена Васільеўна расказала пра аб’екты сацыяльнай значнасці, якія сёлета адкрыліся ў Гродзенскай вобласці.

 

З дакладамі на важныя тэмы выступілі і іншыя спікеры. Так, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Шчучынскага РАНС Вiталiй Панасевіч давёў прысутным інфармацыю аб надзвычайных сітуацыях, якія звязаны з пажарамі.  Пра меры прафілактыкі і супрацьдзеяння экстрэмізму паведаміў часова выконваючы абавязкі начальніка міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Міхаіл Ярошык. Намеснік пракурора Шчучынскага раёна Дзмітрый Гайдукевіч расказаў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзмітрый Юзэфавіч адзначыў, што расследаванне гэтай крымінальнай справы ў значнай ступені накіравана на выкараненне спроб абясцэніць гістарычную праўду, захаванне яе для маладога пакалення.

 

 

Пасля выступаў спікеры адказалі на пытанні, якія ўзніклі ў аўдыторыі.

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!