Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк расказала аб дзейнасці дэпутацкага корпуса на сумесным пасяджэнні райвыканкама і сесіі райсавета

 

У сваёй справаздачы старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк расказала аб дзейнасці дэпутацкага корпуса.

 

За справаздачны перыяд адбылося 10 сесій раённага Савета дэпутатаў, дзве з іх былі арганізаваны з выездам і наведваннем аб'ектаў. Дзякуючы падтрымцы райвыканкама быў вырашаны шэраг пытанняў па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы сельвыканкамаў. Так, два новых аўтамабілі дапамагаюць быць мабільнымі старшыням Лядскага і Першамайскага сельвыканкамаў.

 

-- Нельга не адзначыць ролю дэпутацкага корпуса ў электаральных кампаніях. Дэпутаты ўваходзілі ў склад ўчастковых камісій, з'яўляліся назіральнікамі, праводзілі актыўную тлумачальную работу з насельніцтвам, -- падкрэсліла Ганна Хвядзюк. -- Асобны напрамак дзейнасці дэпутатаў датычыўся работы са зваротамі грамадзян, арганізацыі прыёмаў, сустрэч, удзелу ў сходах грамадзян, дыялогавых пляцоўках.  Важна працягваць развіваць ініцыятывы Маладзёжнага парламента, практыку сустрэч з таленавітай моладдзю і маладымі спецыялістамі.

 

Старшыня райсавета засяродзіла ўвагу на тым, што парадак на зямлі быў і застаецца прыярытэтам. Вялікая ўвага ў 2024 годзе была ўдзелена добраўпарадкаванню населеных пунктаў, зносу старых і пустуючых дамоў, падтрыманню належнага санітарнага стану тэрыторый, законнасці і правапарадку, прафілактыцы п’янства і алкагалізму, супрацьпажарнай бяспецы.

 

 

Ганна Станіславаўна выказала словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна, органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, дэпутацкаму корпусу: менавіта ўзаемадзеянне і зацікаўленасць ў супрацоўніцтве дапамогуць кансалідаваць сілы і сродкі для дасягнення далейшага развіцця эканомікі, павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва раёна.

 

 

“Дзянніца”.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!