Другое месца сярод юніёраў – у Вадзіма Вознага. У чэшскай сталіцы Празе прайшоў Кубак свету па кікбоксінгу
У чэшскай сталіцы Празе прайшоў Кубак свету па кікбоксінгу, у якім прынялі ўдзел больш за 270 спарстменаў з 16 краін. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў спаборніцтвах прымалі ўдзел і шчучынскія баксёры.
Выхаванцы трэнера Міхаіла Пятровіча Кавалёва Сямён Ступакевіч і Кірыл Куц выглядалі на рынгу вельмі дастойна: юнакам не хапіла ўсяго па адным ачку, каб паспяхова выйсці з групы. Затое іх сябра па камандзе Вадзім Возны, для якога гэта былі першыя спаборніцтвы такога высокага ўзроўню, упэўнена перамог у трох адборачных баях апанентаў з Чэхіі, Расіі і Польшчы. Але ў фінале шчучынец, на жаль, саступіў украінскаму баксёру – дзеючаму чэмпіёну Кубка Еўропы – і заняў другое месца сярод юніёраў, што таксама вельмі высокі вынік.
– Паездка нашых спартсменаў у Чэхію на Кубак свету па кікбоксінгу была б немагчымай без арганізацыйнай падтрымкі дырэктара завода “Праймілк” Анатолія Станіслававіча Бяляўскага, – зазначае старшыня папячыцельскага савета ДЮСШ г. Шчучына Міхаіл Пятровіч Кавалёў. – Рабяты атрымалі каштоўны вопыт, што ўзмацніла іх маральна і дапаможа перамагаць у будучым. Цяпер яны актыўна рыхтуюцца да Кубка еўрапейскіх клубаў, які пройдзе ў канцы лістапада ў Рызе (Латвія). Упэўнены, дадому яны вернуцца з медалямі!
Аляксандр КАСПЯРЧУК.