Да праблемы – па-гаспадарску
Як тэатр пачынаецца з вешалкі, так і кожная навучальная ўстанова пачынаецца … з тэрыторыі, якая яе акружае. Толькі падыходзіш да школы – і ўжо бачыш, якія руплівыя гаспадары там працуюць. У апошні час дзіцячыя садкі-школы набылі свой твар: хто аддае перавагу экзатычным раслінам, хто высаджвае сотні кветак, а хто пакідае зялёны газон…
У Ражанкаўскім дз/с-СШ добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі займаюцца з вялікім энтузіязмам. Сёлета, напрыклад, настаўнікі самі вырасцілі больш за 1,5 тысячы кветак і высадзілі іх на кветніках ля школы. Тэрыторыя вызначаецца сваім асаблівым стылем: вертыкальнае азеляненне, дэкаратыўныя расліны, зялёныя газоны і з густам аформленыя кветнікі.
А на летніх канікулах адміністрацыі прыйшлося займацца не толькі добраўпарадкаваннем, але і вырашаць больш сур’ёзныя праблемы: у школе над спартыўнай залай пачаў працякаць дах. Дзякуючы дапамозе дырэктара Шчучынскага рамзавода А.І. Юралевіча, фермерскай гаспадаркі “Агра-Пір”, настаўнікаў і бацькоў былі выкананы рамонтныя работы. Набыццё будаўнічых матэрыялаў часткова фінансаваў аддзел адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама.
Такім чынам, была вырашана не толькі сур’ёзная будаўнічая праблема, але і эстэтычны выгляд набыла пашкоджаная сцяна школы, на якой абсыпалася тынкоўка. Гаспадарскі падыход да любой справы – менавіта такім прынцыпам заўсёды карыстаецца ў сваёй рабоце дырэктар Ражанкаўскага дз/с-СШ А.Т. Цывінская. Дарэчы, Ала Тадэвушаўна вельмі ўдзячна ўсім за разуменне і дапамогу: можна справіцца з любой сітуацыяй, калі адчуваеш падтрымку нераўнадушных людзей.
Чытайце таксама:
Па размеркаванні – з задавальненнем!
Педагогического полку прибыло
Вчера – абитуриент, сегодня – студент
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.