Я сэрцам табе прысягаю, мой Шчучын...
Создано Татьяна Полубятко 02.09.2017 в 8:40Сёлета статус юбіляра прымераў наш ужо сталы і адначасова малады Шчучын: споўнілася 55 год, як ён стаў горадам звацца. У гэтай юбілейнай дарозе разам з населеным пунктам былі і яго жыхары. Некаторыя з іх на працягу 2017 года таксама адзначылі ўласныя прыгожыя даты з дзвюма пяцёркамі, а хтосьці яшчэ знаходзіцца напярэдадні такіх асабістых свят.