Таямнiцы раскрывае "Хронiка парафiяльная"
Создано Александр Касперчук 15.05.2017 в 12:05Як выглядаў цэнтр нашага горада два стагоддзі таму? Дзе раней у Шчучыне размяшчаўся драўляны каталіцкі храм і куды ён знік? На чые сродкі быў пабудаваны касцёл у гонар Святой Тэрэзы? Аб гэтым і многім іншым мы даведаліся з “Хронікі парафіяльнай” – унікальнага рукапіснага фаліянта, які больш за 200 гадоў беражліва захоўваюць для нашчадкаў шчучынскія ксяндзы.