Таямнiцы раскрывае "Хронiка парафiяльная"
Як выглядаў цэнтр нашага горада два стагоддзі таму? Дзе раней у Шчучыне размяшчаўся драўляны каталіцкі храм і куды ён знік? На чые сродкі быў пабудаваны касцёл у гонар Святой Тэрэзы? Аб гэтым і многім іншым мы даведаліся з “Хронікі парафіяльнай” – унікальнага рукапіснага фаліянта, які больш за 200 гадоў беражліва захоўваюць для нашчадкаў шчучынскія ксяндзы.
Асцярожна перагортваючы пажаўцелыя старонкі рукапісу ў старым пераплёце, не перастаеш здзіўляцца прыгожаму каліграфічнаму почырку невядомага аўтара “Хронікі”, які не толькі занатаваў найбольш знакавыя падзеі з жыцця Шчучына і мясцовай каталіцкай парафіі таго перыяду, але і дапоўніў кнігу ўнікальнымі картасхемамі горада, скапіраванымі з архіўных дакументаў і рэдкіх кніг з бібліятэкі князёў Друцкіх-Любецкіх.
– Першыя радкі “Хронікі парафіяльнай” былі напісаны яшчэ ў 1800 годзе і тычыліся жыцця і дзейнасці Юзэфа Каласанса – заснавальніка ордэна піяраў, – гаворыць ксёндз Вітольд...
Працяг тэмы шукайце на старонках газеты "Дзянніца" № 37 ад 13 мая 2017 г.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.