У Год малой Радзімы ў Ражанцы заклалі алею выпускнікоў
Создано Татьяна Ступакевич 18.04.2018 в 15:35Гэта ідэя нарадзілася яшчэ ў лютым -- на сёлетнім вечары сустрэчы. Зрабіць школе "зялёны падарунак" прапанаваў выпускнік 1978 года Віктар Уладзіміравіч Патапчык. Тады яго падтрымалі ганаровыя госці, што закончылі школу 50, 40, 35 год назад: Уладзімір Уладзіміравіч Курыловіч, Валянціна Сцяпанаўна Жвірбля, Сяргей Аркадзьевіч Шэршань, Сяргей Леанідавіч Косцяраў і многія іншыя.