У Полацку завяршыўся Кубак Рэспублікі Беларусь па кікбоксінгу, у якім прымалі ўдзел і шчучынскія спартсмены
Создано Александр Касперчук 20.11.2018 в 17:01Выхаванцы трэнераў Уладзіміра Барысавіча Шурупава і Міхаіла Пятровіча Кавалёва выдатна праявілі сябе на турніры і вярнуліся дадому з чарговымі ўзнагародамі.
Нашы баксёры Андрэй Варонік, Данііл Дземянчук і Ілья Сырыцкі сталі чэмпіёнамі ў сваіх узроставых групах. Сямён Ступакевіч правёў на рынгу два напружаныя баі і таксама заваяваў “золата”. У Міхаіла Якімовіча – бронзавы медаль.