У Полацку завяршыўся Кубак Рэспублікі Беларусь па кікбоксінгу, у якім прымалі ўдзел і шчучынскія спартсмены

Выхаванцы трэнераў Уладзіміра Барысавіча Шурупава і Міхаіла Пятровіча Кавалёва  выдатна праявілі сябе на турніры і вярнуліся дадому з чарговымі ўзнагародамі.

Нашы баксёры Андрэй Варонік, Данііл Дземянчук і Ілья Сырыцкі сталі чэмпіёнамі ў сваіх узроставых групах. Сямён Ступакевіч правёў на рынгу два напружаныя баі і таксама заваяваў “золата”. У Міхаіла Якімовіча – бронзавы медаль.

-- Нашы спарстмены яшчэ раз даказалі ўсім, што яны вельмі няпростыя сапернікі, якія ўмеюць перамагаць, -- зазначае старшыня папячыцельскага савета ДЮСШ г. Шчучына М.П. Кавалёў. – Гэта сведчыць аб выдатнай фізічнай падрыхтоўцы рабят і іх высокім узроўні майстэрства. Вялікі дзякуй дырэктару Палаца творчасці дзяцей і моладзі Ірыне Пятроўне Дзегцяровай і выконваючай абавязкі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму  райвыканкама Жанне Іванаўне Мецько за дапамогу ў арганізацыі паездкі на спаборніцтвы ў Полацк. 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.