Эх, блін, ды з маслам! Сёння шчучынцы адзначаюць Масленіцу (+ВIДЭА)

Зранку на плошчы Свабоды гучалі беларускія народныя песні, скамарохі запрашалі ўсіх на свята. У госці завіталі сама Чараўніца Зіма, уладар марозаў і завірух Зюзя, Ляла-вясна, Вясняначкі ды Масленіца. Разгарнулася сапраўднае тэатралізаванае прадстаўленне. Не абышлося без традыцыйных бліноў, слодычаў ды баранак, якімі ўсіх частавалі артысты.

А якое цудоўнае вогненнае шоў можна было ўбачыць на свяце! Шчучынцы ўсе разам запальвалі вогнішча, палілі масленічнае пудзіла. Доўга яшчэ людзі вадзілі веснавыя карагоды, спявалі масленічныя песні, вясну клікалі.

 

На свяце можна было набыць работы народных умельцаў, пачаставацца смачным сырам, духмяным шашлыком, набыць салодкі мядок. Для дзетак працавалі атракцыёны і гульнявыя пляцоўкі.

Самыя смелыя паспрабавалі забрацца на ледзяны слуп. Сёлета нават дзяўчына паспытала свае сілы і перамагла!

Пры падтрымцы Шчучынскага масласырзавода, шчучынцы мелі магчымасць паслухаць цудоўныя песні мінскага ансамбля "Гуляй, Бульбаш". Парадавалі добрымі спевамі і шчучынскія артысты.

Ганна КАСПЕР. Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!