Што прывезлі – прадавалі, што хацелі – набывалі...
Создано Татьяна Полубятко 06.10.2017 в 17:47У мінулую нядзелю ў Шчучыне адшумеў восеньскі кірмаш. Многія гараджане і вяскоўцы пайшлі і паехалі з яго не з пустымі рукамі. Парожнім з гэтага свята гандлю вяртаўся толькі транспарт прадпрыемстваў і арганізацый сельскай гаспадаркі. І гэта акалічнасць не засмучала, а радавала, бо вырашчанае на палях і комплексах, як і разлічвалі працаўнікі вёскі, знайшло свайго пакупніка.