Пытанні ЖКГ пераважалі на "прамой лініі", якую правяла сёння намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Ганна Станіславаўна Хвядзюк
Создано Татьяна Полубятко 23.03.2017 в 10:52Усяго адбылося 9 зацікаўленых і карысных дыялогаў, прытым, актыўнасць у зносінах праявілі менавіта жыхары Шчучына.
Так, адна з гараджанак выказала занепакоенасць тым, што на могілках па вуліцы Цітова растуць некалькі старых сосен. На яе думку, такое суседства пагражае помнікам, узведзеным на месцах апошняга спачыну блізкіх людзей. Жанчына просіць знесці гэтыя дрэвы.