Дзе высокая культура земляробства – там дастойны ўраджай
Создано Александр Касперчук 23.08.2017 в 9:00Гаспадаркі раёна амаль завяршылі ўборку зерневых культур, і ўжо можна падвесці пэўныя вынікі жніва. Якой ураджайнасці ўдалося дасягнуць шчучынскім аграрыям на хлебнай ніве? Наколькі высокім аказаўся атрыманы намалот? Аб гэтым і многім іншым мы пагутарылі з начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Г.Б. Хомічам.