Прафсаюзы – разам з горадам і яго жыхарамі

Наш Шчучын – напярэдадні свайго прыгожага юбілею. Праграма свята горада, якое пройдзе 26 і 27 жніўня, вельмі разнастайная і насычаная. Сваё слова ў рамках знакавага мерапрыемства скажа і раённае аб’яднанне прафсаюзаў. 

– У рамках рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы – разам!” адбудзецца ўзнагароджанне лепшых працаўнікоў – работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый горада, прафсаюзных актывістаў, сацыяльных партнёраў, – расказаў старшыня Шчучынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Тадэвушавіч Пашук. – У прыватнасці, падзяка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі будзе ўручана аднаму з нашых надзейных сацыяльных партнёраў. Дастойных людзей адзначым медалямі “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”. Прынародна ушануем прадстаўнікоў працоўных дынастый Шчучынскага раёна. Сваю мінуту славы адчуюць і настаўнікі вытворчасці, якія перадаюць свой багаты прафесійны вопыт маладым спецыялістам і чые нядаўнія вучні сталі кіраўнікамі структурных падраздзяленняў. Таксама ў рамках акцыі “Мы – разам!” адбудзецца канцэрт фіналістаў прафсаюзнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі” і зорак беларускай эстрады. Шчыра запрашаю шчучынцаў прыйсці на свята і адчуць гонар за прыналежнасць да дружнай сям’і жыхароў нашага любімага горада. 
Таццяна ПАЛУБЯТКА.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!