Ступені росту: Шчучыншчына ўчора і сёння | Дзяннiца

Ступені росту: Шчучыншчына ўчора і сёння

Версия для печатиВерсия для печати

 Калі крочыш па добрым асфальце, любуешся прыгожымі забудовамі роднага горада, адчыняеш дзверы добраўпарадкаванай школы ці ўтульнага дзіцячага садка, здаецца, што так яно і павінна быць. Усё нармалёва! Але іншы раз надзвычай карысна азірнуцца назад – у дзень учарашні, каб зразумець, як дынамічна рухаецца жыццё, як развіваецца ўсё наўкола, якія крокі мы робім да лепшага. 
     Зразумела, за добрымі пераўтварэннямі заўжды стаіць вялікая праца людзей самых розных прафесій – ад упраўленца і топ-менеджэра, што прымаюць рашэнні, да тых, хто дзякуючы свайму высокаму прафесіяналізму, самаадданасці і руплівасці здольны ажыццявіць самыя смелыя задумы.

     Памятаю, як калісьці ў 90-х гадах мінулага стагоддзя тагачасны галоўны архітэктар раёна Барыс Леанідавіч Доста натхнёна расказваў, схіліўшыся над генпланам забудовы Шчучына, што, да прыкладу, на плошчы Свабоды плануецца адрадзіць прыгожую вежу з гадзіннікам – такую, як у даваенныя часы (маўляў, у кагосьці з краязнаўцаў захаваліся фотаздымкі), замяніць асфальтавае пакрыццё стылізаванай пад брусчатку пліткай, аздобіць гарадскі сквер фантанам, добраўпарадкаваць і ўпрыгожыць насаджэннямі ды малымі архітэктурнымі формамі маленькія ўнутраныя дворыкі накшталт тых, якімі так ганарацца ў Еўропе... Памятаю, што я слухала тады пра ўсё гэта, як казку. Пашчасціла: на маіх вачах гэта прыгожая мара ператваралася ў рэальнасць. Не адразу. Ні ў адзін момант. Але настойліва і ўпарта з кожным годам мы ішлі да вызначанай мэты. 

     Сёння мы, шчучынцы, неверагодна ганарымся і нашай вежай-абярэгам на цэнтральнай гарадской плошчы, і фантанам з рознакаляровымі струменямі па вечарах, і адроджаным палацам – для кагосьці ён княжацкі, для кагосьці – былы Дом афіцэраў, з якім звязаны лепшыя ўспаміны маладосці. А хто мог уявіць сабе "двухпавярховую" развязку дарогі М6, што са звыклай шашы ператварылася ў сучасную еўрапейскую аўтамагістраль?! 
     Сур'ёзнае тэхнічнае пераўзбраенне адбылося на нашых градаўтваральных прадпрыемствах: масласырзаводзе і заводзе "Аўтапровад". А шчучынскія МПМК №166 і №167! З механізаваных калон па будаўніцтве сельскагаспадарчых аб'ектаў яны выраслі да ўзроўню сучасных будаўнічых прадпрыемстваў, якім па сіле і старажытны палац адрадзіць, і інавацыйны завод узвесці. Маю на ўвазе, безумоўна, прадпрыемства ТАА "Праймілк", якое на ўзроўні нанатэхналогій будзе перапрацоўваць сыроватку усіх малочных заводаў вобласці, ператвараючы адходы ў даходы – ва ўнікальны канцэнтрат, каштоўнейшую бялковую сыравіну. Дарэчы, гэту самую сыроватку яшчэ на маёй памяці (напачатку 80-х) тупа злівалі за непатрэбнасцю ў  рачулку Тур'я, чым наносілі вялікую шкоду экалогіі. Сёння той жа Шчучынскі масласырзавод узвёў і карыстаецца сучаснымі ачышчальнымі збудаваннямі, а парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства ў рэспубліцы Беларусь строга караюцца. 
     Праблема занятасці, якая досыць востра паўстае ў малых гарадах, таксама "разрульваецца" дзякуючы адкрыццю новых вытворчасцей, як той жа завод па перапрацоўцы сыроваткі. Не сакрэт, што з уводам прадпрыемства ТАА "Праймілк" у Шчучыне з'явіцца 120 новых рабочых месцаў.
     Можна яшчэ доўга пералічваць канструктыўныя змены нашай рэчаіснасці. Зразумела, што адбываюцца яны дзякуючы абранаму палітычнаму і эканамічнаму курсу маладой суверэннай Беларусі, дзякуючы сацыяльнай арыентацыі нашай дзяржавы. 
     Сёння мы прапануем новы праект – "Ступені росту: Шчучыншчына ўчора і сёння", дзе раім азірнуцца, узважыць, задумацца і параўнаць. Як было і як стала…
     Таццяна СТУПАКЕВІЧ, 
     галоўны рэдактар газеты "Дзянніца". 

Фотафакт: Шчучыншчына ўчора і сёння

Адміністратыўны будынак Шчучынскага РАНС

Новы мікрараён па вул. В.Рудага

Паляўнічы комплекс у ДЛГУ "Шчучынскі лясгаз", в. Зачэпічы

Будынак аўтастанцыі г.Шчучына

Адміністрацыйны будынак філіяла "Аўтапарк №12 г.Шчучына"

Рухомы састаў аўтапарка

Рамонтная зона аўтапарка

Прахадная аўтамабільнага парка №12

Жылы дом па вул. Ас­т­роў­с­ка­га, 8 у Шчучыне

Інтэрнат па вул. Астроўскага, 33

Вуліца Леніна

ЗАГС г. Шчучына

Цэнтр культуры і вольнага часу ў аг. Васілішкі

Шчучынскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй

Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці ў аг. Васілішкі

Шчучынскі масласырзавод

Шчучынскі завод "Аўтапровад". Прахадная

Адміністрацыйны будынак "Шчучынскага завода "Аўтапровад"

Будынак валачыльнага участка

Будынак цэха мантажных правадоў

Будынак цэха аўтатрактарных камплектаў

Цэх мантажных правадоў

Абсталяванне валачыльнага ўчастка

Цэх аўтатрактарных камплектаў

Участак цэха аўтатрактарных камплектаў

Участак аплятання цэха мантажных правадоў

Завод па перапрацоўцы сыроваткі і вытворчасці сыроватачна-тлуш­чавага канцэнтрату ТАА “Праймілк”

Царква Святога Архангела Міхаіла

Вуліца Маладзёжная

СШ №1 г.Шчучына

Гімназія г.Шчучына

СШ №3 г.Шчучына

Кафэ "Залаты бераг"

Рэстаран "Шчучын"("Вега")

Спарткомплекс по вуліцы Авіятараў

Стадыён "Алімп"

Кінатэатр "Беларусь"

Будынак ДЮСШ у Шчучыне

Новабудоўля по вуліцы Заводскай

Развязка на аўтамагістралі М6 Мінск-Гродна на ўездзе ў Шчучын

Адміністрацыйны будынак Орлеўскага сельскага савета

Плошча Свабоды ў горадзе Шчучын

Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі

Палац Друцкіх-Любецкіх

Знак на ўездзе ў Шчучын

СШ №2 г.Шчучына

"Сырная точка" - фірменны магазін ААТ "Шчучынскі масласырзавод"

Раённы Дом культуры

Рэдакцыя Шчучынскай раённай газеты "Дзянніца"

Будынак раённага вузла сувязі

Самалёт МІГ-25 на новым месцы "дыслакацыі"

Кафэ "Стары горад"