Тайскі бокс па-шчучынску

Пасля шматлікіх перамог у Беларусі, нашы байцы шукаюць спонсараў, каб паехаць на чэмпіянат свету ў Тайланд

Чатыры залатых, адзін сярэбраны і два бронзавых медалі прывезлі шчучынскія байцы з Магілёва, дзе нядаўна праходзіла першынство Беларусі па тайскім боксе, у якім прынялі ўдзел звыш 300 спартсменаў з розных куточкаў краіны.

20170409_144336.jpg

– Гэтыя спаборніцтвы – своеасаблівы адборачны турнір на чэмпіянат свету па таэквандо, які пройдзе ў жніўні ў Тайландзе, – тлумачыць кіраўнік аб’яднання “Тэаквандо” Палаца творчасці дзяцей і моладзі Уладзімір Барысавіч Шурупаў. – І мае выхаванцы выдатна вытрымалі праверку боем! Ілья Сырыцкі, Андрэй Варонік, Сямён Ступакевіч і Міхаіл Якімовіч сталі чэмпіёнамі ў сваіх вагавых катэгорыях. Апошні, да ўсяго, у фінале перамог дзеючага чэмпіёна свету па тайскім боксе Цімафея Сідарава. Дастойна выступіў і Вадзім Возны, які заваяваў “срэбра”. Ілья Васільчык і Яўгеній Макей вярнуліся дадому з бронзавымі медалямі. 
Уладзімір Барысавіч зазначыў, што ў Беларусі тайскі бокс – вельмі развіты і папулярны від спорту, таму і ўзровень падрыхтоўкі беларускіх баксёраў высокі. Аднак шчучынскія байцы вытрымалі канкурэнцыю і заваявалі права прадстаўляць рэспубліку на міжнародных спаборніцтвах у Тайландзе. Але для гэтай паездкі патрэбны сродкі, таму вельмі хочацца, каб адгукнуліся спонсары. Давайце дапаможам нашым землякам рэалізаваць спартыўныя амбіцыі і праславіць наш родны Шчучын на ўвесь свет! Чакаем прапаноў ад людзей бізнесу.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!