Шчучыншчына рыхтуецца сустрэць Вялікдзень

На мінулым тыдні на цэнтральнай плошчы горада Шчучына прайшоў “Велікодны кірмаш”. Зараз у горадзе працуюць выставы. Адна з іх з’явілася дзякуючы творчай задумцы Шчучынскага РК ГА "БРСМ" і аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама. Гэтаму паспрыяў конкурс "Велікодны куліч". Выстава праходзіць у Палацы творчасці дзяцей і моладзі і адкрыта для наведвальнікаў. Сёння яна працуе да 18.00 гадзін, заўтра -- з 10.00 да 14.00 гадзін. 

izobrazh_009.jpg

izobrazh_036.jpg

Не менш прыгожыя выставы прадставілі напярэдадні свята Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі і аддзел рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва Шчучынскага РЦКіНТ. Дарэчы, набыць прыгожыя велікодныя паштоўкі, мяккія цацкі, вырабы з саломкі і іншую сувенірную прадукцыю можа любы жадаючы.

Ганна КАСПЕР.

Больше фото здесь

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!