Вяртанне Радзівілаў | Дзяннiца

Вяртанне Радзівілаў

Версия для печатиВерсия для печати

У бібліятэцы сярэдняй школы №2 г. Шчучына ў рамках Тыдня дзі­ця­чай кнігі прайшла выстава-аг­ляд  кнігі “Радзівілы. Альбом пар­т­рэ­таў XIII-XIX стагоддзяў”.

Серыю кніг-фота­аль­бомаў пад наз­­вай “Энцыклапедыя рарытэтаў” рых­туе да выпуску выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броў­кі”. Адкрыў гэтую серыю аль­бом фамільных партрэтаў князёў Радзі­ві­лаў – людзей, якія былі дзе­ю­чы­мі асобамі беларускай гісторыі на працягу некалькіх стагоддзяў.

Школьнай бібліятэцы паш­час­ці­ла атрымаць факсімільнае вы­дан­не мінскага альбома “Icones familiae ducalis Radivilianae” 1758 го­да, надрукаванага па рас­па­рад­жэн­ні князя Міхала Казіміра Радзі­ві­ла  Рыбанькі, які шмат зрабіў для кан­са­лі­да­цыі роду ў першай па­ло­ве  XVIII стагоддзя. Альбом  выг­ля­дае салідна: створкі абцягнуты ску­раю і схоплены рабрыстым ка­раш­ком. Унутры на няроўнай анучнай па­пе­ры з вадзянымі знакамі-фі­ліг­ра­ня­мі надрукаваны 88 партрэтаў кня­жац­кай сям’і Радзівілаў, яшчэ 72 партрэты намаляваны пяром ка­рыч­не­вы­мі чарніламі. Лісты  вя­лі­кія, часта з няроўнымі краямі. Мін­с­кі альбом унікальны,  малюнкі яго не­паў­тор­ныя. Але і гравюры не менш значныя, частка з іх – рэдкія пер­шыя адбіткі. У цэлым сам аль­бом 1758 года не быў тыражным вы­дан­нем. Пакуль удалося ад­шу­каць у бібліятэках і музеях толькі шэсць экзэмпляраў (мінскі сёмы) гэ­та­га альбома: чатыры ў По­ль­ш­чы, адзін у Расіі і адзін ва Украіне.

Факсімільнае выданне гэтага ра­ры­тэ­ту ўбачыла свет у 2009 годзе. Аль­бом партрэтаў Радзівілаў – са­мая каштоўная і ўнікальная кніга ў фон­дзе бібліятэкі. Памер кнігі 33×43 см, усяго ў ёй 524 старонкі. 

Агляд кнігі выклікаў у ся­мік­лас­ні­каў шчырую цікавасць. Яны з за­да­ва­ль­нен­нем гарталі старонкі аль­бо­ма і разглядвалі партрэты не­ка­ль­кіх пакаленняў роду князёў Радзі­ві­лаў. Асаблівую цікавасць вык­лі­ка­ла ў школьнікаў ра­да­вод­нае дрэва сям’і. Яшчэ вучні да­ве­да­лі­ся  аб  заслугах Радзівілаў пе­рад Айчынай.

Уладанні Радзівілаў уключалі тэ­ры­то­рыі цяперашніх Мінскай, час­т­кі Гродзенскай, Магілёўскай, Брэс­ц­кай абласцей. Ім належалі га­ра­ды, якія сталі славутасцямі бе­ла­рус­кай і сусветнай гісторыі.  Слуцк – месца вырабу знакамітых слуцкіх па­я­соў, Свержань – распіснога фа­ян­су, Уручча, Налібокі – люстраў і шкла, Нясвіж, Мір і Карэлічы – га­бе­ле­наў. Заснаваныя ў XVIII ста­год­дзі мануфактуры выпускалі пра­дук­цыю на працягу жыцця двух па­ка­лен­няў сям’і Радзівілаў, а пасля іх яшчэ служылі людзям да ся­рэдзі­ны XIX стагоддзя. 

Напрыканцы мерапрыемства вуч­ні расказалі аб паездцы ў Няс­віж, падзяліліся ўражаннямі ад эк­с­кур­сіі ў Нясвіжскі замак –  рэ­зі­дэн­цыю князёў Радзівілаў. 

Галіна ДЗЕЖЫЦ,
загадчыца бібліятэкі СШ №2 г. Шчу­чы­на.