Кіраўнік "Белтэлерадыёкампаніі" сустрэўся з калектывам ААТ "Шчучынскі масласырзавод" | Дзяннiца

Кіраўнік "Белтэлерадыёкампаніі" сустрэўся з калектывам ААТ "Шчучынскі масласырзавод"

Версия для печатиВерсия для печати

Сёння падчас абедзеннага перапынку з прадстаўнікамі працоўнага калектыву масласырзавода сустрэўся Генадзь Браніслававіч Давыдзька. Ён цікава і эмацыянальна расказаў аб рабоце "Белтэлерадыёкампаніі", якая сёння ўяўляе сабой вялікі інфармацыйны холдынг, дзе працуе 1800 чалавек.

-- Яшчэ два гады таму беларусы трансліравалі свае праграмы на двух каналах -- БТ і "Лад". Сёння ж наша тэлебачанне нагадвае сучасны гіпермаркет, дзе інфармацыйны прадукт зручна раскладзены па адпаведных паліцах, -- параўнаў Генадзь Браніслававіч. -- Мы робім усё, каб наш тэлеглядач не быў абдзелены, даносім інфармацыю аб'ектыўна і аператыўна. Кожны з каналаў мае "свой твар". Самы малады -- Беларусь 2 -- зарыентаваны на інтарэсы моладзі, Беларусь 3 -- культуралагічны. Дынамічна развіваецца спартыўны канал Беларусь 5, для яго закупляюцца самыя рэйтынгавыя трансляцыі. Адразу з трох касмічных спадарожнікаў вяшчае на ўвесь свет Беларусь 24.

Пры гэтым канцэпцыя "Белтэлерадыёкампаніі" накіравана на кансалідацыю грамадства, узаемапавагу, збліжэнне народаў.

Прысутныя на гэтай творчай сустрэчы мелі магчымасць задаць Генадзю Браніслававічу хвалюючыя пытанні. Дарэчы, ён сам з'яўляецца вядучым уласнай аўтарскай праграмы "Клуб рэдактараў".

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Фота аўтара.