Зрабіць свой выбар
Создано Анна Рудская 18.02.2018 в 15:22
На Паўднёва-Заходні выбарчы ўчастак №32 у СШ №3 г. Шчучына жыхары мясцовага мікрараёна ішлі і ішлі. Усе, хто не прагаласаваў датэрмінова, спяшаліся выканаць свой грамадзянскі абавязак сёння – у асноўны дзень выбараў.
Маладыя сем'і з дзеткамі, бабулі і дзядулі з унукамі, сямейныя пары – кожны адчуваў важнасць моманту, таму не мог застацца ўбаку ад сур'ёзнай падзеі ў жыцці нашай краіны.
На выбарчым участку панаваў святочны настрой. А ствараць яго дапамагала выступленне ўдзельнікаў народнага хору польскай песні "Промень".
Ганна РУДСКАЯ.