За ўзнагароды можна і пабіцца. Шчучынскія ўшысты на міжнародным турніры заваявалі 7 медалёў

Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Палаца творчасці дзяцей і моладзі нядаўна вярнуліся з Маладзечна, дзе абаранялі гонар Шчучыншчыны на XXIІI міжнародным турніры па ўшу імя Дзмітрыя Гвішыані. 

За чэмпіёнскі тытул змагаліся 370 байцоў з розных спартыўных клубаў Беларусі, Казахстана, Украіны, Туркменістана і Расіі. Спартсмены спаборнічалі ў розных узроставых і вагавых катэгорыях. Шчучынцы выступілі на рынгу вельмі дастойна і вярнуліся дадому з узнагародамі.
– Мае выхаванцы Ілья Сырыцкі, Яўгеній Макей і Сямён Ступакевіч сталі пераможцамі турніру, – з гонарам зазначае трэнер шчучынскай каманды Уладзімір Барысавіч Шурупаў. – Павел Рымко і Андрэй Варонік заваявалі серабро, а Ілья Васілька і Міхаіл Якімовіч – бронзу. Рабяты шмат трэніруюцца, таму і перамагаюць. Вялікі дзякуй галоўнаму спецыялісту аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Івану Вікенцьевічу Гваздоўскаму і дырэктару Палаца творчасці дзяцей і моладзі Ірыне Пятроўне Дзегцяровай за аказаную спонсарскую дапамогу. Дзякуючы ім у рабят ёсць магчымасць прымаць удзел у розных спаборніцтвах і назапашваць каштоўны вопыт.
Дарэчы, зараз выхаванцы У.Б. Шурупава актыўна рыхтуюцца да першынства Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе, якое пройдзе ў Мінску. Упэўнены, шчучынцы і там выдатна праявяць сябе! 
Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.