В Щучинском райисполкоме подведены итоги социально-экономического развития района в первом квартале

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Шчучынскага раёна за першы квартал бягучага года разглядзелі на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

 

Нягледзячы на ўплыў на эканоміку складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце, у цэлым Шчучынскаму раёну ўдалося па большасці параметраў выканаць квартальныя прагнозы. Па выніках першага квартала ў раёне выкананы тры з чатырох даведзеных ключавых паказчыкаў і два з пяці заданняў, якія аказваюць найбольшы ўплыў на фарміраванне валавога рэгіянальнага прадукту. Так, індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 118,8% пры заданні 102,6%. Вытворчасць прамысловай прадукцыі ўзрасла на 10,6%.

 

Адной з асноўных задач з’яўляецца сёння геаграфічная і таварная дыверсіфікацыя экспарту. Прадукцыя экспартавалася на рынкі 23 краін свету. Абарот знешняга гандлю таварамі склаў 14,4 мільёна долараў ЗША, што на 36,9% вышэй за ўзровень адпаведнага перыяду мінулага года. На экспарт рэалізавана прадукцыі на суму 8,8 мільёна долараў ЗША, або 128,6% пры заданні на год 112,3%. Забяспечана ўстойлівае станоўчае сальда знешняга гандлю ў суме 3,1 мільёна долараў ЗША.

 

На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы раёна прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал на суму 20,8 мільёна рублёў, або 145,2% да ўзроўню студзеня-сакавіка 2019 года. Прыцягнута 466,4 тысячы долараў ЗША прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове пры даведзеным заданні на першы квартал 150 тысяч долараў ЗША. Рознічны таваразварот павялічыўся на 110,6% і склаў 31,1 мільёна рублёў. У раёне выкананы і паказчык па колькасці грамадзян, працаўладкаваных на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей. Колькасць працаўладкаваных грамадзян склала 73 чалавекі пры заданні 21. Забяспечаны і параметр па сярэднямесячнай намінальнай заработнай плаце, якая склала 962,2 рубля.

 

Асноўным драйверам эканомікі раёна ў першым квартале стаў аграрны сектар. За студзень-сакавік бягучага года сельгасарганізацыі Шчучыншчыны выпусцілі валавой прадукцыі на суму 45 мільёнаў рублёў, тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці валавой прадукцыі склаў 135,6% пры заданні на першы квартал 106,5%.
Валавая вытворчасць малака за тры месяцы ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года ўзрасла на 11,7% і склала 33,5 тысячы тон. Прадуктыўнасць дойнага статка ўзрасла на 184 кг. Ад адной каровы надоена 1756 кг малака. Звыш 2254 кг ад рагулі надаілі ў СВУ “Пратасаўшчына”, самая нізкая прадуктыўнасць кароў у ААТ “Першамайск-Агра” (1054 кг). Вядзецца праца, накіраваная на павышэнне таварнасці. У сярэднім па раёне таварнасць малака павялічылася ў параўнанні з мінулым годам на 0,1% і склала 93,1%.

 

 Прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы за студзень-сакавік бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склала 3368,8 тоны, ці 109,4%. Прадукцыя вырошчвання свіней склала 2892 тоны, што ў 3,5 разы больш за аналагічны перыяд мінулага года.

 

У раёне завершана ў поўным аб’ёме сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых культур, цукровых буракоў, кукурузы і пасадка бульбы. Плануецца атрымаць 131 тысячу тон у вазе пасля дапрацоўкі збожжавых і зернебабовых з улікам кукурузы, насення рапсу - больш за 15,7 тысячы тон, 17 тысяч тон бульбы, 85 тысяч тон цукровых буракоў, нарыхтаваць 160 тысяч тон кармавых адзінак травяных кармоў.

 

На будаўніча-мантажныя работы было накіравана больш за 7,1 мільёна рублёў пры заданні 4,9 мільёна. Аб’ём падрадных работ, выкананых будаўнічымі арганізацыямі раёна, склаў 5,5 мільёна рублёў, або 132,6% да аналагічнага перыяду мінулага года. У студзені-сакавіку бягучага года ўведзена ў эксплуатацыю 609 квадратных метраў жылля пры плане на год 8600 квадратных метраў.

 

У першым квартале не выкананы тэмп росту экспарту паслуг, які склаў 87,9% пры заданні 100,8%. Не забяспечана выкананне паказчыка па тэмпах росту груза- і пасажыраабароту. Дапушчаны страты ў 8 арганізацыях раёна.

 

Рашэннем райвыканкама дадзены канкрэтныя даручэнні па выкананні даведзеных паказчыкаў па выніках работы за першае паўгоддзе.

Сяргей КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!