Узвядзеннем дзіцячага садка ў мікрараёне Паўночна-Заходні ў Шчучыне актыўна займаюцца будаўнікі МПМК-167 сумесна з рабочымі МПМК-166 і СПМК-62

На сённяшні дзень “скрынка” будынка ўжо цалкам складзена і ідзе мантаж даху. Кіпіць работа і ва ўнутраных памяшканнях.

– Штодзень на аб’екце працуюць каля 60 будаўнікоў, а таксама адзін вежавы і два самаходныя краны, пагрузчык і два бульдозеры, – зазначае прараб МПМК-167 Дзмітрый Валер’евіч Старасцін. – Дах і сцены мы ўцяпляем экструдзіраваным пенаполістыролам – матэрыялам, які мае выдатныя цеплатэхнічныя ўласцівасці. Паралельна праводзім электрыку, устанаўліваем сантэхніку, манціруем сістэму ацяплення. Да ўсяго, рабочыя СПМК-62 “цягнуць” слабаточныя сеткі – пажарную сігналізацыю, тэлефонную сувязь і інтэрнэт. Адным словам, работа на аб’екце кіпіць! 


Перад будаўнікамі пастаўлена задача здаць дзіцячы садок “пад ключ” да 1 верасня, і яны цвёрда намераны ўкласціся ў гэты тэрмін. Пакуль работа вядзецца ў адну змену, але з надыходам цяпла хутчэй за ўсё будзе арганізаваны двухзменны рабочы дзень.
– Ужо ў чэрвені прыступім да добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі, – працягвае Д.В. Старасцін. – Пакладзём тратуарныя дарожкі, усталюем арэлі, горкі, пясочніцы і іншыя малыя архітэктурныя формы. Таксама зробім ценявыя навесы з металакаркаса, які абшыем полікарбанатам – будзе куды дзеткам схавацца ў спёку.
Аляксандр КАСПЯРЧУК. Фота аўтара.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.