«Усё пакінуць след павінна…»

Гэтыя словы Петруся Броўкі сталі своеасаблівым дэвізам для вучняў 11 класа  Каменскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

 

Традыцыйна выпускнікі школы на свята апошняга званка выпускаюць паветраныя шары, якія, як адзначаюць эколагі,  наносяць вялікую шкоду прыродзе.

 

А вось нашы вучні вырашылі адмовіцца ад гэтага. Яны заклалі  сапраўды добрую традыцыю: штогод высаджваць дрэвы, кусты, кветкі. Пры падтрымцы бацькоў, педагогаў вучні высадзілі на тэрыторыі школы 20 туй. Сімвалічна, што гэтую справу яны прысвяцілі важнай даце: 75-годдзю Вялікай Перамогі. Вучні зрабілі прыгожую клумбу ў выглядзе зоркі і высадзілі расліны каля памятнага знака лётчыкам 127 знішчальнага авіяпалка, якія загінулі ў першы дзень Вялікай Айчыннай вайны.

 

Да свята апошняга званка яшчэ амаль  месяц, а вось годныя справы ўжо робяцца. Выпускнікі пакідаюць  пасля сябе  добры след.

 

Жана ВАРОНИК,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Каменскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!