У сярэдняй групе №10 сёмага дзіцячага садка бацькі вырашылі дапамагчы адрамантаваць групу

Рыхтуючы дашкольныя ўстановы да пачатку новага навучальнага года, выхавацелі рэдка абыходзяцца без дапамогі бацькоў выхаванцаў. А таты і мамы, безумоўна, хочуць, каб іх малышам было камфортна, таму гатовы ва ўсім садзейнічаць педагогам.
Вось і ў сярэдняй групе №10 сёмага дзіцячага садка г. Шчучына бацькі вырашылі дапамагчы адрамантаваць групу. Яны на сумленне зашпаклявалі і пафарбавалі сцены і столь. 
– Мы вельмі цэнім такія адносіны з боку бацькоў, – гаворыць выхавацель групы Аксана Янаўна Балобан. – Уладзімір Сяргеевіч Хільмановіч, Руслан Канстанцінавіч Бейма і Аляксандр Пятровіч Усаў стараліся не толькі для сваіх дзетак, але і думалі пра тое, каб усім дваццаці двум нашым выхаванцам было ўтульна і камфортна. Разам выбіралі колер сцен, раіліся, як сумясціць адценні, таму што ў справе выхавання дашкалят дробязей няма: дзеці пастаянна павінны эстэтычна выхоўвацца, вучыцца цаніць прыгажосць. 
Дзякуючы дапамозе Іоанны Мар’янаўны Міхалоўскай над пясочніцай з’явіўся дах, каб хлопчыкі і дзяўчынкі маглі схавацца ад сонечных промняў. А яе ініцыятыву аб будаўніцтве на ўчастку горкі падтрымалі ўсе бацькі.
– Хочацца адзначыць, што ў баку ад агульнай справы не застаўся ніхто з бацькоў, усе яны вырашылі дапамагчы матэрыяльна, – гаворыць Аксана Янаўна. – За што ім вялікі дзякуй!
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара. 

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.