У свеце музыкі

Нядаўна гімназісты 10 “В” класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Т.М. Сярдзюк пабывалі ў цікавым гістарычным месцы – на сядзібе М. Агінскага, якая знаходзіцца у аг. Залессе Смаргонскага раёна.

Рабяты з цікавасцю прайшліся па выставачных залах, у якіх размешчаны экспанаты 18 стагоддзя. Экскурсаводы, адзетыя ў касцюмы таго часу, расказалі пра жыццё Агінскага і яго сям’і. Асобая атмасфера супакаення панавала ў цудоўным садзе музыканта, закладзеным у англійскім стылі. У актавай зале з заміраннем слухалі музыку, напісаную вялікім кампазітарам. 
На гэтай сядзібе павінен пабываць кожны: менавіта там знаходзіцца радзіма М. Агінскага – кампазітара, дыпламата, палітычнага дзеяча, сенатара і проста выдатнага чалавека. 
Разам з гімназістамі бліжэй знаёміліся з творчасцю вялікага музыканта і педагогі: настаўнікі-ветэраны Л.А. Рыжонкава і Н.Я. Лебедзь, а таксама намеснік дырэктара гімназіі М.П. Адашчык. 
Кацярына КАЛЕГАВА, вучаніца 10 “В” класа гімназіі.