У парку будзе чыста і ўтульна. У рамках месячніка па санітарнай ачыстцы населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі супрацоўнікі завода “Аўтапровад” прыбіраюць гарадскі парк культуры і адпачынку

Цёплае надвор’е і яскравае сонейка сведчаць аб тым, што вясна ўжо канчаткова замацавалася на Шчучыншчыне. А гэта значыць, што надышоў час наводзіць парадак на зямлі і паляпшаць выгляд малой радзімы.

 

З 6 красавіка па 6 мая ў нашым раёне праходзіць месячнік па санітарнай ачыстцы населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі. У рамках гэтай ініцыятывы працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў будуць наводзіць парадак на замацаваных за імі тэрыторыях.

 

 

На гэтым тыдні тэрыторыю гарадскога парка культуры і адпачынку прыбірае каманда ААТ “Шчучынскі завод “Аўтапровад”. Заводская дружына актыўна завіхаецца на выдзеленым ёй участку: збірае леташняе лісце, ачышчае парк ад галля. Сабранае смецце сартуеццца і вывозіцца на спецыяльна адведзены палігон. Працоўная каманда “Аўтапровада” налічвае дваццаць чалавек, а кіруе імі начальнік бюро аховы працы Юрый Пачынчык. Ён падзяліўся сваімі думкамі наконт месячніка:

 

– Лічу, што гэта добрая ідэя. Мы стараемся зрабіць усё для таго, каб жыхары Шчучына маглі адпачываць і любавацца прыгажосцю прыроды. Каб дзеці і дарослыя бавілі час у чыстым месцы і дыхалі чыстым паветрам. Сваёй працай мы робім унёсак у вялікую агульную справу.

 

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!