У інтарэсах наймальнікаў. У Шчучыне прайшло пасяджэнне раённага савета Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў

 

На гэтым тыдні ў Шчучыне прайшло пасяджэнне раённага савета Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў. Удзел у мерапрыемстве ўзялі намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Сушчэўскі, дырэктар выканаўчай дырэкцыі ГАСН Вольга Вальтэр, намеснік начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Гродзенскай вобласці Юрый Краеўскі, пракурор Шчучынскага раёна Алег Вялічка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Пашук, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый нашага раёна.

 

Аб рабоце, якую праводзіць Гродзенскі абласны саюз наймальнікаў удзельнікам мерапрыемства расказала Вольга Вальтэр:

 

– Сістэма сацыяльнага партнёрства дзейнічае ў нашай краіне 30 гадоў. Наша асноўная задача – абарона інтарэсаў наймальніка ў сферы сацыяльна-працоўных і эканамічных адносінах на розных узроўнях. Па прапановах членаў нашага саюза ўносяцца змены ў грамадзянскі, працоўны і нават крымінальны кодэкс. У сваёй дзейнасці мы арыентуемся на актыўную і эфектыўную работу, пошук новых падыходаў у вырашэнні праблем членаў нашага саюза – наймальнікаў рознага ўзроўню.

 

 

Сярод важных і актуальных тэм, якія разглядаліся на пасяджэнні была праблема карупцыі. Аб ролі кіраўніка ў арганізацыі антыкарупцыйнай работы прысутным расказаў Юрый Краеўскі. Ён таксама прывёў прыклады нядаўніх карупцыйных здарэнняў у нашай вобласці. Па выніках свайго дакладу Юрый Эдмундавіч адзначыў, што адным з найважнейшых момантаў прафілактыкі карупцыі з’яўляецца правільная кадравая палітыка.

 

Карупцыйнай тэматыцы таксама быў прысвечаны выступ прадстаўніка “Гродзенскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі” Андрэя Плаўскага, які расказаў удзельнікам пасяджэння аб сістэме менеджменту барацьбы з хабарніцтвам.

 

 

Па выніках пасяджэння кожны меў магчымасць выказацца і задаць пытанне экспертам па хвалюючай тэме.

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!