У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 18 юнакоў і дзяўчат Шчучыншчыны атрымалі свае першыя пашпарты

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 18 юнакоў і дзяўчат  Шчучыншчыны атрымалі свае першыя пашпарты, 20 -- моладзевыя білеты ГА “БРСМ” 

 У рамках рэспубліканскай акцыі БРСМ “ Мы – грамадзяне Беларусі” самыя актыўныя і ініцыятыўныя юнакі і дзяўчаты Шчучыншчыны сабраліся ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Нягледзячы на свой ​​юны ўзрост, у кожнага з рабят -- сур'ёзны багаж дасягненняў. Для іх ладзілася сапраўдная імпрэза. Для моладзі гэты дзень асабліва значны і запамінальны, таму  падтрымаць іх прыйшлі настаўнікі і сябры.

 Свой першы і самы галоўны дакумент – пашпарт – юныя грамадзяне пад гучныя апладысменты атрымалі з рук старшыні Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчніка. Сяргей Васільевіч пажадаў юнакам і дзяўчатам заўсёды быць ініцыятыўнымі і актыўнымі, бо менавіта ад моладзі залежыць далейшае развіццё і росквіт нашага рэгіёна і краіны. Цудоўным падарункам для віноўнікаў урачыстасці сталі кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

У гэты святочны дзень павіншаваць з уступленнем у дарослае жыццё таленавітых і адораных школьнікаў, выдатнікаў вучобы, пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў, алімпіяд, удзельнікаў навукова-практычных канферэнцый  прыйшлі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама У.Р. Дубок, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Т.В. Ганчарук і начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Н.М. Касцюкевіч.

Адметна, што  ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь папоўніліся рады ГА “БРСМ”. Моладзевыя білеты актывістам уручылі старшыня раённага савета ветэранаў Э.С. Дзікевіч і першы сакратар РК БРСМ А.С. Богдзель. 

Святочны настрой задаў музычны нумар выхаванцаў Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Завяршылася свята адкрытым дыялог моладзі, прадстаўнікоў мясцовай улады і старшынь грамадскіх аб’яднанняў, мадэратарам якога выступіла першы сакратар РК БРСМ А.С. Богдзель. 

Ганна КАСПЕР. Фота аўтара.