Традыцыйны злёт патрыятычных клубаў прайшоў у аграгарадку Васілішкі

10 патрыятычных клубаў дэ­ман­с­т­ра­ва­лі свае ўменні і навыкі.

На ім­п­ра­ві­за­ва­ным пляцы каля школы праходзіў агляд страявой падрыхтоўкі. Лепш за ўсіх чаканілі крок юнакі з атрада “Арсенал” Васілішкаўскай школы. Яны ж сталі лепшымі “варашылаўскімі” страл­ка­мі. Рабяты, да таго ж, першыя ў плаванні і пад­цяг­ван­ні на перакладзіне.

А вось падчас разборкі-зборкі аў­та­ма­та не было роўных патрыётам з клуба “Айчына” СШ №1 г. Шчучына.

Кожны з рабят вельмі стараўся і ўнёс  важ­кі ўклад у перамогу сваёй ка­ман­ды. 

Можа таму высокую ацэнку работы пат­ры­я­тыч­ных клубаў далі члены журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі РК БРСМ, ад­дзе­ла адукацыі, спорту і турызму рай­вы­кан­ка­ма, РАНС і пра­вас­лаў­на­га ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына”. 

Пе­ра­мо­гу заваяваў клуб “Арсенал” Ва­сі­ліш­каў­с­кай СШ. На другім месцы выхаванцы клуба “Айчына” СШ №1 г. Шчучына. Трэцяе месца ў каманды “Патрыёт” Галавічпольскага дз/с СШ. Некалькі балаў не хапіла для та­го, каб увайсці ў тройку лідараў, ка­ман­дзе “Пошук” Астрынскай СШ. Пераможцы атрымалі дыпломы, куб­кі і падарункі ад РК БРСМ. Вызначыліся лідары і ў асабістых заліках.

-- Такія мерапрыемствы па­ды­ма­юць аўтарытэт арміі і па­пу­ля­ры­зу­юць патрыятычны рух, -- пераканана адна з арганізатараў мерапрыемства першы сакратар РК БРСМ Алена Богдзель. -- У пат­ры­я­тыч­ных клубах нашага раёна моладзь пра­ходзіць сур’ёзную спартыўную пад­рых­тоў­ку, рабят іх вучаць быць дыс­цып­лі­на­ва­ны­мі, мэ­та­на­кі­ра­ва­ны­мі, адказваць за свае ўчынкі, а  гэ­та ім абавязкова спатрэбіцца ў да­рос­лым жыцці.

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.


 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!