Сястра Хатыні -- вёска Агародзішча

Сёння на месцы былой вёскі Агародзішча, якую 75 гадоў назад спалілі фашысты, адбыўся мітынг-рэквіем у памяць 147 загінуўшых яе жыхароў.

Пра лясную вёсачку у цэнтры заказніка "Котра" сёння нагадваюць толькі помнікі. Аднак вучні Першамайскай школы ад старажылаў даведаліся, дзе пралягаў вясковы гасцінец і прайшлі з лампадкамі сцяжынай памяці, ведучы за сабой і аркестр Гродзенскага пагранатрада, і прадстаўнікоў працоўных калектываў ды грамадскіх арганізацый. Намеснік старшыні райвыканкама Ганна Станіславаўна Хвядзюк звярнулася да прысутных:

-- Сёння мы сабраліся ў гэтым святым для кожнага з нас месцы, каб аддаць даніну памяці нявінным ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, узгадаць хроніку падзей і трагедыю, што тут разыгралася, каб ніколі не паўтарылася падобнае, каб людзі бераглі мір на зямлі.

Выступленне першамайскіх школьнікаў было пранізана эмоцыямі, патрыятызмам, павагай да гісторыі свайго краю. Прыехаў на гэту сустрэчу і Васіль Сяргейчык, чыя матуля цудам засталася ў жывых і праз тыдзень пасля трагедыі нарадзіла хлопчыка.

 -- Пад гэтым помнікам пакояцца сем членаў маёй сям'і, у тым ліку і мой бацька, якога мне не суджана было нават убачыць, -- не хаваючы слёз сказаў Васілій Уладзіміравіч. -- Я ўдзячны людзям, мясцовай уладзе, што яны захоўваюць памяць пра падзеі 75-гадовай даўнасці.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі да помніка вянкі і жывыя кветкі.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ. Фота аўтара.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.