Стартавала датэрміновае галасаванне. Галоўнае – зрабіць адказны выбар!

 

 

З сённяшняга дня на выбарах  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь распачалося датэрміновае галасаванне. Роўна з дзесяці раніцы адкрыўся і Ленінскі ўчастак № 33, на якім пабывала карэспандэнт “Дзянніцы”. Тут валадарыла прыўзнятая і святочная атмасфера. Члены камісіі прыветна сустракалі першых ахвотнікаў выканаць свой грамадзянскі абавязак. Адведзенае месца занялі і назіральнікі ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, прафсаюза работнікаў адукацыя і навукі, БРСМ.

 

 

-- Магчымасць датэрмінова прагаласаваць – гэта вельмі зручна. Дый не бачу асаблівай розніцы, калі апускаць бюлетэнь у урну: галоўнае зрабіць свой выбар адказна і ўзважана, -- лічыць малады чалавек, рабочы графік якога не дазваляе прыйсці на выбары ў асноўны дзень галасавання.

 

Ва ўтульнае памяшканне СШ №1 г. Шчучына, дзе ўсё створана для зручнасці выбаршчыкаў, заходзяць людзі розных узростаў, працягваюць пашпарт членам камісіі, ставяць аўтограф і дату, ужо з атрыманым бюлетэнем праходзяць у кабіну для галасавання.

 

 

Літаральна за паўгадзіны работы ўчастка празрыстая ўрна пачынае паступова напаўняцца.  Працэс праходзіць арганізавана, у спакойнай і добразычлівай абстаноўцы.

 

Падчас датэрміновага галасавання ўсе ўчасткі, да 8 жніўня ўключна,  працуюць з 10 да 14 гадзін, а пасля абеду з 16.00 да 19.00. Нагадаем, што асноўны дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 9 жніўня.

 

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

 Фота аўтара.

 

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!