Слова аб кнізе. Гарадзенскія навуковыя чытанні у гэтым годзе сталі міжнароднымі

Акрамя мясцовых навукоўцаў, гісторыкаў і краязнаўцаў, у іх прымаюць удзел калегі з Літвы, якія  прадставілі асобу Францыска Скарыны ў канстэксце нацыянальнай культуры сваёй краіны. Гэта выклікала асаблівую зацікаўленасць у ўдзельнікаў чытанняў, паколькі тэма чытанняў звязана з дзейнасцю першадрукара і асветніка, гісторыяй кнігадрукавання увогуле. Дарэчы, канферэнцыя прысвечана 500-годдзю кнігадрукавання на Беларусі. 

Абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага праводзіць гарадзенскія навуковыя чытанні дванаццаты раз. 

– Праца бібліятэк у першую чаргу накіравана на задавальненне патрабаванняў чытача, але і навуковая дзейнасць мае вялікае значэнне. На Гродзеншчыне гэты накірунак паспяхова рэалізуецца, аб гэтым сведчаць шматлікія выставы і праекты, якія арганізуе ў тым ліку абласная навуковая біліятэка імя Яўхіма Карскага, – адзначыла падчас адкрыцця канферэнцыі намеснік загадчыка галоўнага ўпраўлення ідэялагічнай працы, культуры і па справах з моладдзю Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. 

Падчас урачыстай часткі намеснік дырэктара Нацыянальная бібіятэкі Беларусі Аляксандр Суша падараваў Панямунскаму дзіцячаму дому і Гродзенскаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў больш за 200 кніг. У рэспубліцы праходзіць адпаведная акцыя “Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі…”. 

Гарадзенскія навуковыя чытанні будуць праходзіць на працягу двух дзён. Сёння ўдзельнікі абмяркоўваюць гістарычныя тэмы, а таксама гавораць аб сучасным становішчы і перспектывах развіцця бібліятэк. Заўтра удзельнікі чытанняў пазнаёмяцца з бібліятэкамі у рэгіёнах. 

Дарэчы, падчас чытанняў працавала выстава самаробных кніг. 

Фото аўтара.

Жанна ЛАНСКАЯ, "ГП".

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)