Шчучынскія “пляжнікі” заваявалі «Spring Cup»

У Гродне на стадыёне СДЮШАР “Неман” прайшоў рэспубліканскі турнір «Spring Cup» на прызы Асацыяцыі “Федэрацыя пляжнага футболу”. У спаборніцтвах прынялі ўдзел і шчучынскія футбалісты.

За перамогу таксама змагаліся студэнты ГрДУ імя Я. Купалы і Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта, каманда “Фарсаж” са Слоніма. Зборную “Янкі” нашы “пляжнікі” перамаглі з лікам 5:2 і выйшлі ў фінал, дзе сустрэліся са слонімскімі спартсменамі. Рашаючы матч праходзіў вельмі напружана і закончыўся ў нічыю з лікам 4:4. У серыі пенальці нашы футбалісты вырвалі перамогу ў сапернікаў і сталі чэмпіёнамі.

Па выніках спаборніцтваў шчучынскі ігрок Дзмітрый Кахновіч быў прызнаны лепшым нападаючым турніру.

Так трымаць, землякі!

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!