Вечар нашай школьнай сустрэчы. Сёння -- Дзень сустрэчы выпускнікоў

Гэта субота лютага для гімназічнага братэрства асаблівая – першаму выпуску сёлета спаўняецца дзесяць год. 
Дарослыя і паспяховыя былыя гімназісты вяртаюцца ў сваю альма-матэр, каб падзякаваць настаўнікам. Павіншаваць першага дырэктара гімназіі Наталлю Янаўну Лебедзь прыйшлі выпускнікі 2009, 2014 і 2018 гадоў. 
Вось-вось развітаюцца з настаўнікамі вучні 11 класаў – для іх гэта свята набудзе асаблівы сэнс ужо ў наступным годзе.  
Фота Юліі ЦІМАШЧУК.