Шчучынскі «Промень» – на «Артыстычных сустрэчах»

20 мастацкіх калектываў здзіўлялі, радавалі, захаплялі сваёй самабытнай творчасцю ўдзячную публіку Беластока падчас мерапрыемстваў XXIV рэгіянальнага фестывалю польскай і беларускай песні “Артыстычныя сустрэчы: Беласток - Гродна”. Сярод гэтага суквецця талентаў быў і наш народны хор “Промень” Шчучынскага РЦКіНТ. 

А арганізатарамі традыцыйнага форуму песні і дружбы народаў выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства горада Беластока. Фішка фестывалю ў тым, што беларусы Беласточчыны дэманструюць лепшыя ўзоры беражліва захаванай імі нацыянальнай спадчыны, а самадзейныя артысты Гродзенскай вобласці радуюць польскімі творамі. Песня «Ноцка шумяла», якую на вялікім эмацыянальным пад’ёме выканаў хор “Промень”, выклікала цэлы шквал апладысментаў. У сваю чаргу і мы самі ацанілі талент калег па творчым цэху. Высокім выканаўчым майстэрствам пакарылі гурты гродзенскіх «Хаброў» і беластоцкіх «Прымакоў», многія іншыя артысты.
Нават няўстойлівае надвор’е не змагло азмрочыць агульны святочны настрой як удзельнікаў свята, так і ўдзячных гледачоў. Уражанні ад паездкі – самыя лепшыя. Мы ўсе з лёгкім сумам гаварылі: “Да пабачэння, Беласток-2017!” А наступныя «Артыстычныя сустрэчы» будуць ладзіцца ў Гродне. І мы зноў будзем рады вітаць фестываль сваімі новымі песнямі.
Аляксей МІЦАЙ, мастацкі кіраўнік народнага хору польскай песні “Промень” Шчучынскага РЦКіНТ.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!