Садок расце, як на дражджах

Здаецца, зусім нядаўна экскаватары яшчэ толькі рылі катлаван для ўзвядзення дзіцячага садка ў Паўднёва-Заходнім мікрараёне, і нават знаку не было, дзе размесціцца будынак. А сёння ўжо добра відаць абрысы будучай дзіцячай дашкольнай установы, таму што работы ідуць хуткімі тэмпамі, нават у выхадныя.

– Мы пачалі кладку першага паверха, – расказвае намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Ян Браніслававіч Майсей. – Працуюць на аб’екце дзве будаўнічыя шчучынскія арганізацыі – МПМК-166 і генеральны падрадчык МПМК-167. На сённяшні дзень да новага будынка ўжо пракладзена вонкавая цеплатраса, у сувязі з чым жыхары гэтага мікрараёна сутыкнуліся з пэўнымі нязручнасцямі, паколькі будаўнікам для правядзення гэтых работ прыйшлося разбіраць пешаходную дарожку. Паступова яна будзе адноўлена.
Фінансаванне аб’екта вядзецца з абласнога бюджэту. Сродкі паступаюць рэгулярна, будматэрыялы прыбываюць своечасова, таму ў будаўнікоў ёсць работа.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота з архіва рэдакцыі.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!