Сабяром дзяцей у школу

На Шчучыншчыне стартавала акцыя БРСМ, Шчучынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённай арганізацыі ГА “БСЖ”  “У школу – з добрым сэрцам”.

Нядаўна арганізатары гэтай акцыі разам з памочнікамі – актывістамі атрада “Юны валанцёр” -- вышлі на вуліцы горада і прапанавалі шчучынцам прыняць удзел у добрай справе. Каля “Дому гандлю” з’явілася спецыяльная скрыня, куды можна пакласці ручкі, алоўкі, сшыткі, фарбы і іншыя школьныя рэчы. Многія жыхары райцэнтра ўжо далучыліся да акцыі. Вы таксама можаце аказаць дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў Шчучынскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры і дзецям, якія займаюцца ў Шчучынскім ЦКРНіР. Пункты збору рэчаў размешчаны у магазінах “Дзіцячы свет”, “Ластык” і ля  “Дому гандлю”. Дапаможам сабрацца ў школу тым, хто ў гэтым мае патрэбу!

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.