Са святам, Гродзеншчына!

 

Дарагія землякі! Сардэчна віншуем Вас са святам – Днём нараджэння Гродзенскай вобласці.

Плённая праца і шчырая любоў да малой радзімы жыхароў Гродзенскай вобласці паднялі яе з пасляваенных руін, зрабілі выдатным і квітнеючым краем, якім сёння ганарыцца ўся краіна. Гродзенская вобласць славіцца сваімі традыцыямі, заснаванымі на працавітасці, гасціннасці і ветлівасці. Спакон веку гэтая зямля энергічных і моцных духам людзей, ініцыятыўных, дзейных і таленавітых. Мы перакананыя, што энергія, настойлівасць і мэтанакіраванасць і надалей будуць для жыхароў рэгіёна вернымі спадарожнікамі ў рэалізацыі маштабных планаў і задач на карысць роднай Беларусі.

Шчыра жадаем усім жыхарам Гродзенскай вобласці поспехаў, моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту!

Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт

Шчучынскі раённы Савет дэпутатаў.

 

 

 

 

Паважаныя сябры!  Віншуем вас з 76-годдзем Гродзенскай вобласці!

Сёння Гродзеншчына – высокаразвіты прамысловы і сельскагаспадарчы рэгіён. Галоўная каштоўнасць гродзенскай зямлі – працавітыя людзі. Сваёй стараннай працай, навуковымі, творчымі, спартыўнымі дасягненнямі жыхары Прынёманскага краю пішуць летапіс яго слаўнай гісторыі. Шмат яркіх старонак упісалі ў яго жанчыны нашага Шчучынскага рэгіёна.

 Жадаем землякам здароўя, міру, дабра, поспехаў і  новых дасягненняў! Хай наша квітнеючая Гарадзеншчына будзе і далей здзіўляць адкрыццямі, талентамі і новымі перамогамі. Са святам!

Шчучынская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

 

 

 

 

Ад імя шчучынскай моладзі віншуем усіх жыхароў Гродзеншчыны з 76-годдзем вобласці.

На сённяшні дзень Гродзенская вобласць упэўнена развіваецца, нарошчвае свой патэнцыял, дэманструе пазітыўную дынаміку абнаўлення ў многіх сферах. Але нам з Вамі трэба яшчэ шмат чаго зрабіць і шмат чаго дасягнуць. І мы зробім гэта ўсё разам! Давайце разам берагчы нашу малую Радзіму, нашу цудоўную зямлю, прыкладаць усе намаганні для яе росквіту. Жадаем шчасця і здароўя Вам і Вашым блізкім, дабрабыту сем'ям і толькі радасных і пазітыўных падзей. Са святам!

Шчучынскі райкам ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

 

 

 

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!