Прытуліліся да Лебяды Мацеўчукі...

Пабываць у невялічкай вёсачцы Мацеўчукі Жалудоцкага сельсавета нам прапанаваў старшыня сельвыканкама Г.І. Цывінскі.
– На жаль, там засталося зусім мала жыхароў, – аргументаваў сваё запрашэнне Генадзій Іванавіч. – Людзі з гэтай вёскі вельмі добразычлівыя, адкрытыя, многія з іх пражылі няпростае жыццё. А якія там мясціны маляўнічыя! Побач з вёскай працякае рэчка Лебяда, на якой калісьці быў пабудаваны млын, а затым міні-гідраэлектрастанцыя. У старых дамоў з’яўляюцца новыя ўладальнікі, якія даюць ім новае жыццё. Ёсць у Мацеўчуках і асаблівы, амаль стогадовы будынак, у якім некалі мясцілася мясцовая школа, а цяпер жыве былая настаўніца пачатковых класаў, што там працавала. А каля яе дома, якраз на ўездзе ў вёску, звілі сваё гняздо буслы…

Гісторыя Мацеўчукоў, як і любога населенага пункту, – гэта лёсы людзей, што некалі тут пасяліліся, стварылі сем’і, вырасцілі дзяцей, пражылі доўгае, і хочацца думаць, шчаслівае жыццё…


Феліцыя Іосіфаўна Карасевіч, або проста баба Фэля, як па-свойску называюць яе мясцовыя жыхары, пражыла на гэтым свеце, як кажа сама, 75 гадочкаў. Яе сядзіба адразу выдзяляецца з усіх іншых: яна проста патанае ў моры кветак, якія гаспадыня вельмі любіць і ўмее даглядаць. Нарадзілася Феліцыя Іосіфаўна не ў Мацеўчуках, а ў Ракавіцкім сельсавеце, а сюды прыйшла у бацькоўскі дом мужа. Жылі дружна, трымалі вялікую гаспадарку. Працавала Феліцыя Іосіфаўна даяркай на ферме ў Ашмянцах. Выхавалі яны з мужам трох дзяцей: двух сыноў і дачку. Толькі не падараваў лёс гэтай жанчыне вялікага шчасця: ужо трыццаць пяць год мінула з таго дня, калі пайшоў з жыцця яе муж, а ў мінулым годзе раптоўна пакінуў гэты свет і сын. Да гэтай пары не высыхаюць мацярынскія слёзы…

Працяг чытайце ў нумары "Дзянніцы" ад 12 жніўня 2017 года (№63).

Ганна РУДСКАЯ. 
Фота аўтара. 

Средняя: 5 (1 оценка)

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)