“Помні імя продкаў сваіх”

“Дзяды” – адзін з дзён памінання продкаў, калі наведваюць магілы блізкіх і родных, служаць памінальныя набажэнствы, ладзяць памінальнаю вячэру. У гэты дзень забараняецца выконваць цяжкую фізічную працу ці якую-небудзь “чорную работу”, каб спачылым продкам было лёгка і светла.

Работнікі Навадворскага Дома культуры 1 лістапада правялі акцыю “Помні імя продкаў сваіх”. Пасля набажэнства ў касцёле святога Юрыя, людзі накіраваліся на могілкі. Дзеці ўсклалі кветкі і запалілі лампадкі на магілах, да якіх ніхто не прыходзіць. Шанаваць продкаў вельмі важна, тым самым мы  ўмацоўваем памяць аб іх і перадаем нашчадкам.  

Галіна ПЕТУШОК, вядучы метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай работы ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.