Нядаўна разам з настаўнікам гісторыі Аленай Віктараўнай Хвайніцкай і педагогам-псіхолагам Таццянай Аляксандраўнай Клышэвіч мы пабывалі на экскурсіі ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі імя П. Баграціёна

 

З цікавасцю мы слухалі экскурсавода, які распавёў пра гісторыю Ваўкавыска, падзеі Айчыннай вайны 1812 года, партызанскі і падпольны рух у Ваўкавыску і ваколіцах, а таксама аперацыю “Баграціён” у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Затым усе накіраваліся ў мемарыяльны комплекс “Шаўлічы”, дзе знаходзіцца адзін з буйнейшых помнікаў Беларусі, прысвечаны трагедыі “вогненных вёсак”, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны. Алена Віктараўна правяла ўрок гісторыі для вучняў і звярнула ўвагу на тое, што мы павінны захоўваць памяць пра тыя падзеі, каб яны не паўтарыліся.

Падарожжа атрымалася вельмі пазнавальнае і цікавае.

 

Вераніка РОЗМЫСЛ,  вучаніца 8 класа Каменскага дз/с-СШ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!