На сувязі з раёнам. Сёння дэпутат парламента Павел Міхалюк правёў са шчучынцамі “прамую тэлефонную лінію”

 

На кожнай са сваіх сустрэч з выбаршчыкамі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Міхалюк падкрэслівае, што работа ў акрузе для яго не меней значная, чым заканатворчая дзейнасць у парламенце. Тут, на месцы, заўжды яскрава ўяўляецца рэальная карціна рэчаіснасці, менавіта з прамых зваротаў людзей і сустрэч у працоўных калектывах фарміруецца своеасаблівы сацыяльны зрэз, дзякуючы якому аб’ектыўна ацэньваецца сітуацыя ў грамадстве і надзённыя патрэбы грамадзян.

 

 

Так, у Шчучынскім раёне ўкараняецца вопыт работы мабільнага медыцынскага комплексу,  па просту – ФАПа на колах, які адпавядае ўсім сучасным нормам і патрабаванням. І тут вельмі важна аператыўна падрыхтаваць заканадаўчыя дакументы адносна рэалізацыі лекавых прэпаратаў праз перасоўны медыцынскі комплекс. Пакуль жа пытанні выязнога гандлю медыкаментамі не ўрэгуляваны. Павел Рышардавіч Міхалюк узяў гэта пажаданне, што называецца, на аловак.

 

 

 

 

Увогуле магчымасцямі “прамой тэлефоннай лініі” сёння скарысталіся тры жыхары раёна. Так, паводле заяўніка з г.п. Жалудок, у доме №23 па вуліцы Савецкай працякае дах, адсутнічае святло ў падвале і не гараць вулічныя ліхтары. Камунальнікі чамусьці не спяшаюцца вырашаць гэтыя пытанні.

 

 

-- Мы абавязкова звяжамся з кіраўніцтвам РУП ЖКГ, і, мяркую, сітуацыя зменіцца ў самы бліжэйшы час, -- запэўніў дэпутат.

 

 

Жыхар аграгарадка Ражанка ўзняў праблему, з якой сутыкнуўся, як сам кажа, з-за ўласнай даверлівасці, і зараз не можа сыскаць пазычаныя ім грошы, пры гэтым прывёў прыклады недобрасумленных адносін у сферы бізнесу. Аднак з ягоных аргументаў вынікае, што падобныя спрэчныя пытанні вырашыць аб’ектыўна можна толькі ў судзе. Тым не менш, П.Р. Міхалюк мае намер накіраваць у пракуратуру дэпутацкі запыт і аб выніках праінфармаваць заяўніка.

 

 

Падчас “прамой тэлефоннай лініі” ўзнімаліся і іншыя пытанні, якія цікавяць людзей. У праблемы жыхароў раёна ўнікалі старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк і памочнік дэпутата В.М. Ложэчнік. Усе звароты ўзяты на кантроль.  

 

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!