На Шчучыншчыне праходзіць акцыя “Сабяром дзяцей у школу”

 

Штогод напярэдадні новага навучальнага года ў рамках акцыі “Сабяром дзяцей у школу” мнагадзетныя сем’і атрымліваюць матэрыяльную дапамогу.

 

– Згодна з падпраграмай “Сям’я і дзяцінства” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2016-2020 гады”, у нашым раёне маюць права на атрыманне дапамогі больш за 400 сямей, у якіх выхоўваецца амаль 900 дзяцей, – расказвае намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама Жанна Мецько. – На кожнае дзіця павінна быць выдзелена сума, якая складае да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму. Матэрыяльную дапамогу плануецца аказаць са сродкаў раённага бюджэту, а асобным сем’ям – у арганізацыях, дзе працуюць бацькі. 73 арганізацыі актыўна ўключыліся ў гэту акцыю: дзякуючы ім дапамога будзе аказана амаль 600 школьнікам.

 

Ужо сёння можна выказаць словы падзякі ААТ “Орля”, КСУП “Вялікае Мажэйкава”, Гродзенскаму занальнаму інстытуту раслінаводства, ТАА “ЛогалБіо”, Шчучынскаму філіялу Гродзенскага племпрадпрыемства, ТАА “Эдвік”, Шчучынскаму ПМС і Шчучынскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства, якія ўжо аказалі падтрымку больш за 80 дзеткам.

 

 – Аддзел адукацыі, спорту і турызму трымае на кантролі гэта пытанне, – працягвае Жанна Іванаўна. – Без дапамогі не застанецца ніводнае дзіця з мнагадзетных сем’яў.

 

Ганна РУДСКАЯ.

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!