На рынку працы патрэбны трактарысты

Сёлета 86 выпускнікоў Шчучынскага сельскагаспадарчага ліцэя накіраваліся на сваё першае месца работы.

– Усе нашы выпускнікі працаўладкаваны, – расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Вайцех Антонавіч Аляксей. – У гэтым годзе ліцэй закончылі больш за 30 электраманцёраў, 27 трактарыстаў і 13 повараў. Працоўныя месцы для рабят мы падбіралі пры садзеянні ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага райвыканкама, звярталіся ў гаспадаркі раёна. Улічвалі і пажаданні маладых спецыялістаў. Калі яны самі знаходзілі месца работы і прадстаўлялі нам Гарантыйнае пісьмо ад прадпрыемства, накіроўвалі згодна з запытам. Нашы выпускнікі працуюць не толькі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах, але і ў будаўнічай галіне, у лясной гаспадарцы, у прамысловасці. Найбольшым попытам на рынку працы карыстаюцца трактарысты.
13 дзяўчат-повараў таксама не засталіся без работы. Яны накіраваны ў аб’екты харчавання ўстаноў адукацыі і грамадскага харчавання не толькі Шчучынскага, але Мастоўскага і Лідскага раёнаў. 
– Мы вельмі ўдзячны кіраўнікам за разуменне і падтрымку, – гаворыць Вайцех Антонавіч. – А таксама за тое, што стараюцца забяспечыць маладых спецыялістаў жыллём і стварыць для іх належныя бытавыя ўмовы. 
У гэтым навучальным годзе 83 вучні селі за парты ў ліцэі. Вось толькі набор па спецыяльнасці “повар” сёлета ўжо не праводзіўся.
Ганна РУДСКАЯ. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!