На другіх паглядзець і сябе паказаць

Шчучынскі завод “Аўтапровад” прыняў удзел у спецыялізаванай выставе “Еnеrgy Еxро-2017”, якая з 11 па 13 кастрычніка праходзіла ў Мінску на плошчах Футбольнага манежа.

– Гэта выстава традыцыйна прыцягвае ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў. Таму так важна прадставіць і папулярызаваць на ёй свае тавары, каб завязаць новыя партнёрскія сувязі, расшырыць рынкі збыту нашай кабельна-правадніковай прадукцыі, – падкрэслівае начальнік бюро маркетынгу ААТ “Шчучынскі завод “Аўтапровад” В.Я. Быбіна. 
 “Хітом” шчучынскай экспазіцыі стала лінейка вогнестойкіх кабеляў. Выпуск гэтай запатрабаванай зараз прадукцыі быў наладжаны на заводзе некалькі месяцаў назад пасля пастаўкі новага абсталявання з Італіі. Шчучынскі завод “Аўтапровад” ужо далучыўся да праекта “Кабель без небяспекі”.
У рамках выставы “Еnеrgу Еxро-2017” прайшоў ХХІІ Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс, у якім прыняў удзел дырэктар ААТ “Шчучынскі завод “Аўтапровад” А.Б. Блавацкі. Пляцоўка, дзе абмяркоўваліся сучасныя дасягненні навукі, тэхнікі і тэхналогій у сферы энергетыкі, энергазберажэння, аўтаматызацыі, электронікі, абароны навакольнага асяроддзя, стала месцам сустрэчы навукоўцаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, энергетыкаў і эколагаў Беларусі і замежжа. Абмен вопытам, супрацоўніцтва, знаёмства з перадавымі праек­тамі і інавацыйнымі распра­цоўкамі дапаможа нашым завадчанам крочыць у нагу з часам.
Таццяна СТУПАКЕВІЧ. 

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.