Маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Шчучынскага раёна правяла рэйдавая група Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў

 

Рэйдавая група інспектараў па ахове працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў наведала Шчучыншчыну, каб ацаніць умовы працы работнікаў.

 

Спецыялісты праверылі шэраг прадпрыемстваў і арганізацый нашага раёна, сярод іх была і Шчучынская МПМК-167. Вядучую будаўнічую арганізацыю нашага раёна наведаў галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будматэрыялаў Віктар Ражко.

 

 

– Бездакорнае выкананне правілаў бяспекі і пастаянная работа па ўдасканаленні аховы працы – надзвычай важная справа, якая не церпіць нават самых дробязных парушэнняў. Асабліва гэта тычыцца будаўнічых арганізацый, – упэўнены Віктар Ражко.

 

 

Падчас маніторынгу выканання заканадаўства аб ахове працы ў Шчучынскай МПМК-167 Віктар Ражко наведаў вытворчую базу прадпрыемства. У рамках рэйду інспектар праверыў тэхнічны стан абсталявання, забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы, стан санітарна-бытавых памяшканняў і ўмовы працы работнікаў. Таксама былі праведзены кансультацыі па ўдасканаленні сістэмы аховы працы на прадпрыемстве і дадзены рэкамендацыі па вядзенні адпаведнай дакументацыі.

 

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!